Вы тут

Лукашэнка і Пуцін правялі тэлефонную размову, дамовіліся аб сустрэчы ў бліжэйшы час


Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра. 


Кіраўнікі дзяржаў абмяняліся віншаваннямі з Днём Перамогі, цёпла павіншаваўшы адзін аднаго.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі графік сумесных мерапрыемстваў, якія запланаваны да правядзення ў бліжэйшыя месяцы як у Беларусі, так і на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

У развіццё перамоваў Уладзіміра Пуціна з Прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам, які наведаў з візітам Маскву, бакі абмеркавалі сітуацыю ў зоне адказнасці АДКБ.

Прэзідэнты закранулі сітуацыю ва Украіне, а таксама імкненні гэтай краіны да цеснага ўзаемадзеяння з НАТА.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін таксама абмяняліся думкамі аб унутранай сітуацыі ў Беларусі і Расійскай Федэрацыі. Прэзідэнты дамовіліся ў бліжэйшы час сустрэцца і абмеркаваць існуючыя праблемы, якія стаяць перад краінамі.

Прэв’ю: БелТА. 

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.