Вы тут

У Мінску пры пажары работнікі МНС выратавалі жанчыну


Аб гэтым БелТА паведамілі у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.


9 мая ў 14.48 на нумар 101 паступіла паведамленне аб загаранні ў кватэры на чацвёртым паверсе дзевяціпавярховага жылога дома па вуліцы Скрыпнікава ў Мінску. Першым да месца выкліку прыбыў разлік ратавальнікаў з пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №18 на чале з начальнікам варты Уладзімірам Шкутнікам.

- Калі мы прыбылі да месца выкліку, неабходна было аператыўна правесці разведку і высветліць, ці ёсць хто ў кватэры. Па знешніх прыкметах нічога не назіралася. Калі падняліся на паверх, зразумелі, што неабходна адчыніць драўляныя дзверы і трапіць у кватэру. Камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №18 Уладзіслаў Мельнікаў, пажарны Дзмітрый Няверка і камандзір аддзялення пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №26 Андрэй Шлейн убачылі ў пакоі жанчыну ў інваліднай калясцы. Яны вынеслі яе з небяспечнай зоны, перадалі медыкам для агляду. Выратаваная была ў свядомасці. Пасля высветлілася, што ў адным з пакояў кватэры адбылося загаранне маёмасці, - паведаміў начальнік варты.

Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелая з атручваннем прадуктамі гарэння была дастаўлена ў бальніцу.

Узгаранне было ліквідавана ратавальнікамі. У выніку пажару пашкоджана маёмасць. Прычына здарэння высвятляецца. Адна з версій - неасцярожнае абыходжанне з агнём.

Прэв’ю: МНС

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».