Вы тут

Сталічныя майстэрні стануць больш даступныя для мастакоў


Днямі стала вядома, што рашэннем Дзяржкамітэта па маёмасці станоўча вырашана пытанне па мінскіх творчых майстэрнях. Гаворка аб тых, што знаходзяцца ў гарадской камунальнай уласнасці.


- Паніжаючы каэфіцыент 0,1 будзе прымяняцца для сяброў творчага саюза пры арэндзе гарадскіх плошчаў для творчых майстэрняў да 100 квадратных метраў уключна! – падзяліўся радаснай навіной старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык праз ТГ-канал Мінкульта.

Ён адзначыў, што аднаму сябру саюза можа быць прадастаўлена адна творчая майстэрня з прымяненнем паніжаючага каэфіцыента. Калі адну майстэрню займае некалькі сяброў саюза, каэфіцыент 0,1 прымяняецца ў адносінах 100 “квадратаў” на памяшканне.

Сябры саюза выказалі вялікую ўдзячнасць за дапамогу ў вырашэнні гэта важнага для Беларускага саюза мастакоў пытання Міністэрству культуры і асабіста міністру Анатолю Маркевічу, Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці. А таксама адзначылі падтрымку і адзіную пазіцыю старшынь Беларускага саюза журналістаў Андрэя Крывашэева і Канфедэрацыі творчых саюзаў Уладзіміра Пракапцова.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.