Аляксандр Баёк апынуўся ў канцлагеры ў Пухавічах, калі яму было сем гадоў. Але перш, вясной 1944 года, яго разам з маці, братам і сястрой, а таксама з аднавяскоўцамі акружылі немцы і зачынілі ў хляве ў вёсцы Седча, што на Пухавіччыне.
– Чалавек 150 нас там было, ні вокнаў, ні дзвярэй – адным словам, ніякай надзеі на выратаванне, – прызнаецца Аляксандр Аляксандравіч. – І так крыўдна: амаль усю акупацыю перажылі, а цябе за некалькі месяцаў да вызвалення спаляць зажыва...
Аднак абышлося. З хлява ўсіх выпусцілі. Моладзь адправілі на прымусовыя работы ў Германію, старых і дзяцей павезлі ў канцлагер. Там Аляксандр Баёк разам са сваёй сям'ёй быў тры месяца – да самага вызвалення Пухавіч.
Былы вязень успамінаць той час, праведзены ў няволі, не любіць. Шмат людзей памерла з голаду. Тое, што яны выжылі (у тым ліку яго трохгадовы брацік!) інакш, чым цудам, не назавеш. "Кавалак хлеба дадуць ды суп з сямі крупінаў – вось і сутачны паёк", – расказвае Аляксандр Баёк.
Сёння яму – 84 гады. Дзень Перамогі для Аляксандра Аляксандравіча, як і для многіх удзельнікаў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, – найлепшае свята, якое ён праводзіць у коле самых блізкіх, расказваючы ім пра тое, што можа быць, калі няма міру.
Пасля значнага вясновага «хапуна», на майскія святы рынак злёгку астыў.
Псіхіка пажылых людзей часцей за ўсё не здольная да «апгрэйду».