Вы тут

Дэкада кібербяспекі стартавала ў Беларусі


Прафілактычная акцыя пад такой назвай праходзіць у рэспубліцы з 10 па 20 мая, паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.


Яна ўключае ў сябе комплекс мерапрыемстваў па шырокамаштабным інфармаванні насельніцтва аб сучасных метадах і спосабах падману, якія выкарыстоўваюцца кіберзлачынцамі, мерах процідзеяння і прафілактыкі.

Імклівае развіццё лічбавых тэхналогій, рэзкае павелічэнне колькасці электронных паслуг, якія прадстаўляюцца насельніцтву, а таксама адсутнасць у грамадзян базавых навыкаў абароны асабістай інфармацыі ў інтэрнэце прывялі да ўстойлівага росту колькасці кіберзлачынстваў. Так, калі ў 2015 годзе іх было здзейснена 2,4 тысячы, то ў 2020 - ужо 25,5 тысяч.

Аналагічныя негатыўныя тэндэнцыі атрымалі сваё развіццё і сёлета.

На жаль, сёння большасць грамадзян недастаткова інфармаваныя аб методыцы дзеянняў кібермахляроў, фармальна ставяцца да абароны ўласнай інфармацыі, персанальных дадзеных, а такім чынам - маёмасці.

Што такое фішынг і вішынг, як абараніць сваю банкаўскую карту, правілы бяспечных паводзін у сацсетках і мэсэнжарах - пра гэта і многае іншае супрацоўнікі міліцыі раскажуць у радыё- і тэлеэфіры, са старонак рэспубліканскіх і рэгіянальных газет, у інтэрнеце. Будуць арганізаваны сустрэчы ва ўстановах, арганізацыях, на прадпрыемствах, індывідуальныя прафілактычныя гутаркі з найбольш уразлівымі катэгорыямі насельніцтва - навучэнцамі, людзьмі сталага ўзросту. Сацыяльныя ролікі і ўлёткі на гэтую тэму будуць транслявацца і распаўсюджвацца ў крамах, паліклініках, пасажырскім транспарце і іншых грамадскіх месцах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».