Вы тут

У праваслаўных вернікаў сёння Радаўніца


У праваслаўных вернікаў сёння Радаўніца — дзень памінання памерлых, які прыпадае на аўторак другога велікоднага тыдня. Назва свята паходзіць ад слова «радасць», якую прынесла ўсім Уваскрасенне Гасподняе.


Асаблівае месца Радаўніцы ў гадавым крузе царкоўных святаў — адразу пасля Светлага велікоднага тыдня — як бы загадвае хрысціянам не аддавацца смутку з-за смерці блізкіх, а, наадварот, радавацца іх нараджэнню ў новае жыццё — жыццё вечнае. Перамога над смерцю, здабытая праз Ісуса Хрыста, выцясняе смутак аб часовай разлуцы з роднымі.

У гэты дзень у цэрквах здзяйсняецца святочная служба: упершыню пасля Вялікадня гучыць памінальная малітва, да якой дадаюцца велікодныя спевы. Для памінання блізкіх вернікі ў храме падаюць запіскі з іх імёнамі, ставяць свечкі з малітвай аб спачыне памерлых, прыносяць прадукты на «пярэдадне» (падсвечнік у форме стала, які стаіць перад Распяццем).

Молячыся за памерлых, жывыя дзеляцца з імі пасхальнай радасцю аб уваскрослым Хрысце-Збаўцы. На Радаўніцы абавязковыя абрадавыя стравы — памінальная посная куцця з мёдам, фарбаваныя велікодныя яйкі, кулічы, бліны, мядовыя велікодныя пернікі.

Памінанне здзяйсняецца і на могілках. Магілу прыбіраюць, запальваюць на ёй свечку ў памяць аб памерлым. Абавязак любога праваслаўнага хрысціяніна ў гэтае свята — маліць Госпада аб супакоі душ родных і блізкіх. Дома перад памінальнай трапезай неабходна пачытаць памінальныя малітвы з малітваслова.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.