Вы тут

Генеральны сакратар ААН назваў вялікай памылкай «вакцынавы нацыяналізм»


Некаторыя краіны ў свеце ўсё яшчэ не атрымалі ніводнай дозы вакцыны ад каранавіруса, пакуль больш забяспечаныя краіны актыўна вакцынуюць насельніцтва. Пра гэта заявіў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш ў інтэрв’ю расійскім СМІ напярэдадні візіту ў Маскву, які пачнецца ў сераду.


«Мяне вельмі трывожыць сённяшняя сітуацыя. Некаторыя краіны вельмі хутка праводзяць вакцынацыю свайго насельніцтва, але ў нас усё яшчэ ёсць краіны, якія не атрымалі ніводнай дозы вакцыны», — адзначыў ён.

«Вакцынавы нацыяналізм — гэта вялікая памылка», — падкрэсліў Гутэрыш. «У цэлым мы бачым велізарны разрыў паміж вакцынацыяй у краінах свету, які развіваюцца, у параўнанні з развітымі краінамі», — працягнуў ён.

Ён нагадаў пра ініцыятыву COVAX, нацэленую на распаўсюд вакцын ў краінах, якія развіваюцца. «На жаль, COVAX сёння ўсё яшчэ не хапае сродкаў — каля 22 млрд долараў, — указаў генеральны сакратар ААН. — Але зараз таксама ёсць праблемы з пастаўкамі з-за абмежаванняў на экспарт з боку розных краін».

Генеральны сакратар заклікаў вытворцаў вакцын ад каранавіруса аб’яднаць намаганні, каб падвоіць аб’ёмы іх вытворчасці. «Для мяне відавочна, што сусветная вытворчасць вакцын павінна падвоіцца, каб адпавядаць усім патрэбам. А для гэтага трэба супрацоўніцтва», — указаў ён. Гутэрыш нагадаў аб сваім закліку да «Вялікай дваццатцы» распрацаваць глабальны план вакцынацыі, пры якім былі б ўзмоцнены магчымасці ўсіх краін і кампаній, якія вырабляюць вакцыны. «Спадзяюся, што ўсе вытворцы вакцын змогуць аб’яднацца, каб стварыць глабальны план вакцынацыі, які ахоплівае кожнага ва ўсіх краінах», — адзначыў ён.

Прэв'ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.