Вы тут

Пажар у касцёле ў Будславе лакалізаваны


Пажар у касцёле ў Будславе лакалізаваны і ліквідуецца, паведамілі ў МНС.


Паведамленне аб задымленні ў будынку касцёла ў Будславе ў Мядзельскім раёне паступіла ратавальнікам у 7.47. Пра здарэнне паведаміў ксёндз. На момант узгарання ў касцёле прыхаджан не было.

На месцы пажару працуюць 13 аўтацыстэрнаў, 4 аўталесвіцы, 2 аўтакаленчатыя пад’ёмнікі, паветразапраўшчык і помпава-рукаўны аўтамабіль. У ліквідацыі ўзгарання ўдзельнічаюць ратавальнікі Мядзельскага, Вілейскага, Докшыцкага, Астравецкага раёнаў і Мінска, ратавальнікі пажарнага аварыйна-выратавальнага атрада Мінскай вобласці.

Як паведамляецца на сайце Рыма-каталіцкай царквы ў Беларусі, над цэнтральным нефам касцёла абрынуўся дах. З дапамогай валанцёраў з храма вывезлі ўсё магчымае: богаслужбовыя прылады, абразы, кнігі і іншыя пераносныя рэчы. Найвялікшая святыня — абраз Маці Божай Будслаўскай — перавезены ў бяспечнае месца.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.