Вы тут

У Казані мужчына ўчыніў страляніну ў школе. Як мінімум 8 загінулых і 20 пацярпелых


Малады чалавек раніцай 11 мая ўчыніў страляніну ў школе №175 на вуліцы Джаўдата Файзі ў Казані, піша ТАСС. Улады Татарстана паведамілі пра восем загінулых і 20 пацярпелых. Уведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.


Стральба пачалася ў 09:20, сігнал з трывожнай кнопкі ў навучальнай установе паступіў у 09:25. Паводле інфармацыі крыніцы ў Мінасветы РФ, у гэты момант у будынку знаходзіліся 714 дзяцей і каля 70 супрацоўнікаў, у тым ліку 52 педагогі.

Крыніца ў праваахоўных органах распавяла, што людзей са школы эвакуіравалі прыкладна за 20 хвілін.

Першапачаткова паведамлялася, што стральбу наладзілі два чалавекі, другі з іх быў ліквідаваны. Пасля ўлады ўдакладнілі, што мужчына дзейнічаў у адзіночку.

Па словах відавочцы, пры нападзе прагрымеў выбух, а потым пачалася страляніна. Некалькі дзяцей выскачылі з акна трэцяга паверха.

У прэс-службе прэзідэнта Татарстана паведамілі аб васьмі загінулых, у ліку якіх адна настаўніца, і 20 пацярпелых.

У рэгіянальным Міністэрстве аховы здароўя гаварылі, што ў бальніцы дастаўлены 21 чалавек. Шасцёра пацярпелых знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

Зламысніка затрымалі. Па дадзеных крыніцы ў праваахоўных органах, ім аказаўся 19-гадовы Ільназ Галявіеў. Ён скончыў гэтую школу чатыры гады таму.

Крыніца ў минасветы распавяла, што зламыснік прайшоў са зброяй праз галоўны ўваход будынку і адразу адкрыў агонь.

Зброю пасля знайшлі ў школе. Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў казаў, што яна была афіцыйна зарэгістравана.

Галявіеву прызначаць комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу, каб вызначыць у тым ліку матывы яго дзеянняў.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў спачуванні родным загінулых. Ён даручыў тэрмінова прапрацаваць больш жорсткія правілы абароту грамадзянскай зброі.

Прэм’ер-міністр Міхаіл Мішусцін выказаў спачуванні родным і блізкім загінулых, ён назваў тое, што здарылася, бесчалавечным і жорсткім.

СК Расіі распачаў справу па ч. 2 арт. 105 КК РФ ( «Забойства двух і больш асоб»). Яго будзе расследаваць цэнтральны апарат ведамства.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.