Вы тут

Месца жыхарства салаўёў прапануюць адзначаць на анлайн-карце


Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прапаноўвае паўдзельнічаць у складанні «салаўінай карты» Беларусі, паведамляе сайт АПБ.


Фота: pixabay.com

«Пачуўшы спеў гэтай птушкі, трэба пазначыць месца на інтэрактыўнай анлайн-карце ptushki.org/nightingales. Дзякуючы гэтаму кожны зможа даведацца, дзе паблізу можна паслухаць салаўіныя канцэрты», — сказалі ў АПБ.

Салаўі спяваюць увесь май і амаль палову чэрвеня, пакуль не будуць вылузвацца першыя птушаняты. У маі яны могуць спяваць нават днём, але больш ахвотна робяць гэта вечарам і ў прыцемках, а таксама рана раніцай, пакуль яшчэ не горача. Птушкам патрэбныя кусты і бур’ян з лісцем: у такіх зацішных месцах яны ўюць гнёзды, а ў апалай лістоце шукаюць корм.

У мінулым годзе кропак на «салаўінай карце» было 638 — рэкордная колькасць за ўсю гісторыю акцыі. Больш за ўсё іх было ў Мінску, Мінскай і Брэсцкай абласцях. У Брэсце гэтую птушку можна пачуць у зялёных зонах каля Брэсцкай крэпасці і паміж вуліцамі Вінніка і Гвардзейскай. У Мінску ад спеву салаўёў можна атрымаць асалоду на Востраве птушак, Цнянскім вадасховішчы, у Севастопальскім і Лошыцкім парках, лесапарку Дразды, парку Чалюскінцаў і іншых месцах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.