Вы тут

Робата для працы ў адкрытым космасе створаць у Расіі


У Расіі створаць робата для працы ў адкрытым космасе. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні НВА «Андроідная тэхніка», інфармуе ТАСС.


Арганізацыя падпісала кантракт з Ракетна-касмічнай карпарацыяй «Энергія» на стварэнне робататэхнічных комплексу новага пакалення, прызначанага для выхаду ў адкрыты космас. «Праект разлічаны да 2025 года. Першы этап будзе завершаны ў канцы лютага 2022 года, вынікам стане выраб навуковай апаратуры для першай стадыі выпрабаванняў», — гаворыцца ў тэксце.

У НВА адзначылі, што робат «Тэледроід» можа быць размешчаны не на МКС, а на перспектыўнай расійскай арбітальнай станцыі.

Цяпер прапрацоўваецца аблічча робата-касманаўта, яго кампаненты, пратаколы стыкоўкі з МКС. «Мяркуецца, што „Тэледроідам“ будуць кіраваць не толькі з МКС, але і з Зямлі, а касцюм-аватар будзе ўдасканалены з улікам заўваг касманаўтаў, якія былі выяўлены ў рабоце з робатам FEDOR», — дадалі ў арганізацыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.