Вы тут

Міністэрства аховы здароўя прапаноўвае беларусам узяць удзел у праекце па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19


«Беларусы з 14 мая змогуць паўдзельнічаць у праекце па вывучэнні імунітэту супраць COVID-19, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя. Усе ахвотныя змогуць здаць свой біялагічны матэрыял (кроў) для даследавання на антыцелы да COVID-19.


Гэта даследаванне праводзіцца для ацэнкі папуляцыйнага імунітэту насельніцтва.

Арганізуе праект Міністэрства аховы здароўя Беларусі сумесна з Расспажыўнаглядам Расіі з 14 па 19 мая. Тэсціраванне на антыцелы для жыхароў Беларусі будзе бясплатнае.

Запіс на тэсціраванне будзе толькі ў электронным выглядзе. Жадаючыя змогуць зарэгістравацца і прайсці анкетаванне анлайн. Доступ для запісу на тэсціраванне будзе адкрыты з 12 мая.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?