Вы тут

«Белавія» пачала выконваць рэйсы ў Самару


Авіякампанія «Белавія» з сённяшняга дня пачала выконваць рэйсы па маршруце Мінск — Самара — Мінск, паведамілі ў прэс-службе кампаніі.


На дадзены момант горад стаў дзявятым рэгулярным кірункам у Расію. Палёты будуць выконвацца па серадах з вылетам з Мінска ў 00:15 і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Курумоч ў 3:25. Зваротныя рэйсы ў сталіцу Беларусі будуць ажыццяўляцца ў той жа дзень у 4:25 з прылётам ў Нацыянальны аэрапорт Мінск у 5:55. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.

Мінімальны кошт квіткоў па тарыфе Light складае 84 еўра ў адзін бок і 163 еўра туды-назад.

Палёты плануюцца на паветраным судне Embraer 175 пасажыраўмяшчальнасці 76 месцаў: 12 бізнес-класа і 64 эканом-класа. Час у шляху складзе крыху больш за дзве гадзіны.

«Можна сказаць, што пасля цяжкага для ўсіх 2020 года авіяцыя паволі выходзіць са спячкі. У мінулым годзе ў нашых пасажыраў з’явілася магчымасць лятаць у Вену і Ташкент, у лютым 2021 года — у Дубай. У нас вялікія планы па развіцці маршрутнай сеткі на 2021 год . Самара стала другім напрамкам пасля Екацярынбурга, які мы адкрылі гэтай вясной. Гэта горад з займальнай гісторыяй, звязанай з авіяцыяй: там выраблялі пасажырскія самалёты Ту-154, якія доўгі час эксплуатавала „Белавія“. Мы разлічваем, што адкрыццё рэйсаў у Самару будзе спрыяць прыцягненню ў Мінск транзітных пасажыраў», — пракаментаваў генеральны дырэктар беларускай авіякампаніі Ігар Чаргінец.

«Авіязносіны паміж Мінскам і Самарай вельмі важныя для нас з улікам эканамічных і культурных сувязяў як на федэральным, так і на рэгіянальным узроўні. Самарская вобласць — цудоўнае месца для турызму, асабліва летам. Упэўнены, што падарожжа па Волзе не пакіне абыякавымі нават самых вопытных падарожнікаў і дадзены кірунак у нашай маршрутнай сетцы надасць дадатковы імпульс развіццю турызму ў рэгіёне», — адзначыў выканаўчы дырэктар Міжнароднага аэрапорта Курумоч Міхаіл Берман.

Прэв’ю: Белавія

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.