Вы тут

У Мінску правераць якасць рамонту дваровых праездаў


Завяршыць рамонт дваровых праездаў ў сталіцы неабходна да 1 чэрвеня. Выкананне гэтых работ нядаўна абмяркоўвалася на пасяджэнні рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».


Як удакладніў генеральны дырэктар ДВА «Гаррамаўтадар Мінгарвыканкама» Дзяніс Глінскі, усе раённыя «Рэмаўтадор», якія сталі падрадчыкамі па выкананні такога рамонту, вядуць працы ў адпаведнасці з графікамі і выканаюць іх ва ўстаноўлены тэрмін.

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч даручыў ГП «Гардарбуд» правесці маніторынг якасці рамонту дваровых праездаў.

— Трэба ацаніць якасць работ, выкананне тэхналогіі рамонту. Нельга дапусціць, каб бюджэтныя грошы траціліся на аплату няякасных работ, — сказаў Аляксандр Дараховіч.

Прэв’ю: МН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.