Вы тут

Магутная магнітная бура чакаецца з 12 мая


Менавіта ў маі чалавецтва чакае моцная і працяглая магнітная бура — адна з наймагутнейшых у гэтым годзе, піша БелТА.


Па прагнозах пачатак буры прыйдзецца на 12 мая. Працягласць — пяць сутак (да 17 мая ўключна). Пік удару прыйдзецца на 13 і 14 мая 2021 года. Сіла удараў — да 6 балаў. У астатні час ваганні будуць да чатырох балаў.

Нялёгка давядзецца метэазалежным людзям, бо іх самаадчуванне будзе пагаршацца. Напрыклад, будзе балець галава, магчымыя скокі ціску, можа нават ванітаваць. У гэты перыяд неабходна старанна ставіцца да свайго здароўя, сачыць за паказчыкамі артэрыяльнага ціску.

Магчымыя такія станы як нервовасць, раздражняльнасць і апатыя. Лепш не піць каву, а аддаць перавагу травяным чаям. Пераважныя прагулкі на свежым паветры і васьмігадзінны сон.

З-за магнітных бур людзі могуць хутка стамляцца. Лепш абмежаваць фізічныя нагрузкі, пазбягаць заняткаў, якія патрабуюць канцэнтрацыі ўвагі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.