Вы тут

Мужчына ашуканскім шляхам выкраў каля 50 тысяч рублёў


У Савецкі РУУС сталіцы звярнуўся мужчына з заявай аб тым, што ў яго з з рахунку скралі 49 тысяч рублёў.


Было ўстаноўлена, што 42-гадоваму мінчаніну ў Viber патэлефанаваў невядомы мужчына, які прадставіўся работнікам банка і распавёў аб спісанні сродкаў з рахунку і прапанаваў мужчыну для праверкі дадзеных назваць рэквізіты банкаўскай карты. Пазней яму зноў ператэлефанавалі і папрасілі назваць код з СМС-паведамлення, якое прыйшло на мабільны тэлефон. Мінчанін паведаміў камбінацыю лічбаў, пасля чаго ашуканцы праз сэрвісы пераводу з яго банкаўскага рахунку спісалі каля 49 тысяч рублёў.

Праваахоўнікі высветлілі асобу выкрадальніка. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкаам, ім аказаўся 35-гадовы непрацоўны жыхар сталіцы. У цяперашні час мужчына затрыманы, праваахоўнікамі ўстаноўлена датычнасць мінчаніна да аналагічных злачынстваў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.