Вы тут

У Індыі зафіксавалі антырэкорд па колькасці смяротных зыходаў ад COVID-19 за суткі


 У Індыі за мінулыя суткі зафіксавалі 4205 смяротных зыходаў з-за каранавіруса, што стала максімумам з пачатку пандэміі, паведамляе БелТА са спасылкай на Reuters.


Папярэдні антырэкорд па колькасці смяротных зыходаў з-за COVID-19 быў адзначаны ў Індыі 8 мая, калі за суткі з-за інфекцыі памерла 4187 чалавек.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя Індыі, за мінулыя суткі ў краіне выявілі 348 421 выпадак заражэння COVID-19, агульная колькасць хворых у краіне на гэты час перасягае 23 млн, а колькасць смяротных зыходаў склала больш за 250 тыс.

Індыя займае другое месца ў свеце (пасля ЗША) па агульнай колькасці хворых на COVID-19 і трэцяе месца па колькасці смяротных зыходаў з-за гэтай інфекцыі (пасля ЗША і Бразіліі).

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.