Вы тут

Рэспубліканскі праект «Уладар вёскі» пачнецца 15 мая


Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі дае старт рэспубліканскаму сямейнаму сельскагаспадарчаму праекту «Уладар вёскі — 2021».


У Міжнародны дзень сям'і ў рэгіёнах краіны стартуе прыём заявак для ўдзелу ў папулярным маладзёжным сельскагаспадарчым праекце. За званне «Уладар вёскі — 2021» змогуць пазмагацца маладыя сем'і з дзецьмі, якія пражываюць больш за тры гады ў сельскіх населеных пунктах. Але кожная сям'я павінна не толькі працаваць у сельскай мясцовасці, але і весці асабістую падсобную гаспадарку. Хаця б аднаму з дарослых — мужу ці жонцы — павінна быць не больш за 31 год на дзень удзелу ва ўсіх турах праекта. Свае заяўкі для ўдзелу ў праекце неабходна накіроўваць у раённыя камітэты БРСМ па месцы жыхарства. Ужо 15 чэрвеня стануць вядомыя імёны прэтэндэнтаў на ўдзел у абласных турах.

Праект «Уладар вёскі» рэалізуецца як рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект з 2008 года і штогод аб'ядноўвае тысячы беларускіх сем'яў. Конкурс складаецца з трох асноўных этапаў: раённага, абласнога і фінальнага — рэспубліканскага, што дазваляе прыцягнуць максімальную ўвагу да ўдзелу ў праекце, папулярызаваць яго сярод сельскага насельніцтва.

Абласныя туры праекта завершацца ў гэтым годзе да 1 ліпеня, а рэспубліканскі фінал «Уладара вёскі — 2021» адбудзецца 9 і 10 ліпеня на рэспубліканскім свяце «Купалле». Традыцыйна падрыхтоўка да фінальным мерапрыемствам сельскагаспадарчага шоу — гэта цэлы рытуал. Спачатку сям'і змагаюцца за перамогу ў абласцях. Такія святочныя відовішчныя праграмы збіраюць не толькі паўфіналістаў і групы падтрымкі, але і вялікую колькасць гледачоў. Апошні штрых — шліфоўка праграмы перад фінішам. Дарэчы, з мінулага года «Уладар вёскі» памяняў пастаянную прапіску на аграгарадок Александрыя Шклоўскага раёна, таму рэспубліканскі фінал уключаны ў афіцыйную праграму свята «Александрыя збірае сяброў», нагадалі ў ЦК БРСМ.

Арганізатарамі праекта выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.