Вы тут

У Беларусі стартаваў флэшмоб «Я вакцынаваўся, а ты?»


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.


Першымі ідэю падхапілі супрацоўнікі Цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, БДМУ, БелМАПА, холдынга «Белфармпрам», 2-й ГКБ Мінска і іншыя.

Медыкі адзначаюць, што ў іх няма сумненняў і ваганняў, рабіць прышчэпку ці не. Вакцынацыя — гэта бяспечны і эфектыўны спосаб прадухілення хвароб і выратавання чалавечых жыццяў, асабліва цяпер. Вакцынацыя дазваляе абараніць не толькі сябе, але і асяроддзе.

У Міністэрстве аховы здароўя ўпэўнены: чым большая ў грамадстве доля тых, хто зрабіў прышчэпку, тым вышэйшы калектыўны імунітэт, а значыць меншая рызыка ўзнікнення ўздыму захваральнасці.

Каб далучыцца да флэшмобу, трэба апублікаваць фатаграфіі з хэштэгамі : #явакцинировался #общийиммунитет #защищенывместе #stopcovidbelarus на сайтах устаноў, у сацыяльных сетках, а таксама прысылаць фатаграфіі на электронную пошту: minzdravbelarus@yahoo.com або info@medvestnik.by.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?