Вы тут

Беларускія вучоныя-фізікі атрымалі прэміі СНД «Зоркі Садружнасці»


Фізікі Аляксандр Тузікаў, Сяргея Залаты, і Сяргея Карэняка атрымалі 2 млн. рублёў, інфармуе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД.


Фота: БелТА

— Савет па прысуджэнні міждзяржаўнай прэміі «Зоркі Садружнасці» абвясціў лаўрэатаў галоўнай гуманітарнай прэміяй СНД за 2020 год, — праінфармавалі ў прэс-службе. — Прэмія штогод прысуджаецца прадстаўнікам дзяржаў Садружнасці за найбольш значныя поспехі ў сферы гуманітарнай дзейнасці, якія адпавядаюць узроўню сусветных дасягненняў і спрыяюць развіццю як кожнай з краін — удзельніц СНД, так і Садружнасці ў цэлым.

Лаўрэатамі прэміі «Зоркі Садружнасці» за 2020 г. таксама сталі азербайджанскі оперны спявак Эльчын Азізаў, рэктар Расійска-Армянскага ўніверсітэта Армэн Дарбінян, казахскі паэт Алжас Сулейменаў, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Кыргызстана Мурат Джуматаеў, прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Малдовы Іён Тігіняну, рэктар МДІМА Анатоль Таркуноў , дырэктар таджыкскага інстытута астрафізікі Гулчехра Кахірава, мастацкі кіраўнік эстрадна-сімфанічнага аркестра Узбекістана Мансур Ташматов.

Памер прэміі складае 2 млн расійскіх рублёў. «Па традыцыі ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання лаўрэатаў плануецца правесці ў рамках форуму творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД, які ў гэтым годзе павінен адбыцца восенню ў Узбекістане», — дадалі ў прэс-службе.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.