Вы тут

Слухач універсітэта МНС Дыяна Шамаль стала лаўрэатам міжнароднага навуковага конкурсу


У конкурсе «Interclover» прымало ўдзел больш за 140 навуковых прац, перадае прэс-служба Універсітэта па грамадзянскай абароне МНС Беларусі.


Фота: ucp.by

Конкурс прайшоў у дыстанцыйным фармаце ў Ніжнім Ноўгарадзе (Расія) і сабраў навуковыя працы больш чым 140 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Расіі і краін СНД. Арганізатар — навуковая грамадская арганізацыя «Прафесійная навука» (Расія).

Праца слухача ўніверсітэта МНС з Беларусі закранула пытанні ўплыву псіхалагічнай гатоўнасці спецыяліста да дзейнасці на пасадзе інспектара па ахове працы. У ёй аўтар закранае індывідуальныя асаблівасці спецыялістаў па ахове працы і вызначае ступень іх адпаведнасці прафесійным патрабаванням і псіхалагічнай гатоўнасці да будучай прафесійнай дзейнасці.

Па выніку навуковая праца Дыяны Шамаль стала лаўрэатам конкурсу. Акрамя таго, яна заняла і другое месца ў намінацыі «Даследчая праца з практычнай навізной». 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?