Вы тут

МАЗ прадставіў пасажырскую тэхніку на выставе ў Маскве


Пасажырская тэхніка МАЗ прадстаўлена на 10-й міжнароднай выставе «ЭлектраТранс-2021», якая з 12 па 14 мая праходзіць у Маскве ў рамках Расійскага тыдня грамадскага транспарту пры падтрымцы Міністэрства транспарту РФ, Міністэрства прамысловасці і гандлю РФ і Міністэрства энергетыкі РФ. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.


На стэндзе Мінскага аўтамабільнага завода ў «Экспацэнтры» на Чырвонай Прэсне прадстаўлены электробус МАЗ 303Е10, а таксама тралейбус маркі «Гараджанін», сабраны Уфімскім трамвайна-тралейбусным заводам на базе тралейбуса МАЗ другога пакалення.

«У цэлым пасажырская тэхніка МАЗ — яркі прыклад укаранення ў вытворчасць найноўшых распрацовак і развіцця сучасных тэхналогій у галіне абароны навакольнага асяроддзя і забеспячэння камфортнай эксплуатацыі мадэляў у гарадскіх і прыгарадных умовах», — адзначылі ў прэс-службе.

Выстава ўяўляе сабой эфектыўную камунікацыйную пляцоўку для спецыялістаў, зацікаўленых у захаванні і развіцці гарадской электрычнай транспартнай сеткі. У прыватнасці, яна ўключае ў сябе такія раздзелы, як транспартнае планаванне, гарадская транспартная інфраструктура, санітарная апрацоўка, бяспека, гарадскія і загарадныя чыгуначныя зносіны і інш. У раздзеле «Прамысловы, камунальны, камерцыйны электратранспарт» прэзентаваныя электрамабілі для грузаперавозак, электракары, уборачная і камунальная тэхніка на электрычным прывадзе. У рамках дзелавой праграмы выставы «ЭлектраТранс-2021» арганізуюцца канферэнцыі, круглыя сталы, семінары і прэзентацыі інавацыйных узораў рухомага складу.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.