Вы тут

Медыцынскія сёстры БЧК Людміла Бузель і Эльвіра Шабанава ўзнагароджаны медалём імя Флорэнс Найтынгейл


12 мая, у Міжнародны Дзень медыцынскай сястры, вызначаны лаўрэаты прэстыжнай медалі імя Флорэнс Найтынгейл, перадае тэлеграм-канал Беларускага Чырвонага Крыжа.


Фота: тэлеграм-канал БЧК

Усяго ўзнагароджана 25 медыцынскіх сясцёр з усяго свету, і ў гэтым спісе — дзве медыцынскія сёстры з Беларусі. За ўклад у развіццё медыка-сацыяльнай службы «Дапамога» Беларускага Чырвонага Крыжа медалём узнагароджана галоўная медыцынская сястра службы Людміла Бузель.

Фота: тэлеграм-канал БЧК

За развіццё інавацыйных методык медыка-сацыяльнага догляду ўзнагароджана медыцынская сястра Лідскай дарожнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа Эльвіра Шабанава.

Фота: тэлеграм-канал БЧК

Медаль імя Флорэнс Найтынгейл — ўзнагарода Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа, якая прысуджаецца медыцынскім сёстрам і братам за выключную адданасць сваёй справе і адвагу пры аказанні дапамогі параненым і хворым, як у ваенны, так і ў мірны час.

Заснавана ў 1912 году Міжнародным Камітэтам Чырвонага Крыжа ў гонар Флорэнс Найтынгейл. Намінацыя кандыдатаў адбываецца раз у два гады. 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».