Вы тут

Створана спецыяльная камісія па ліквідацыі наступстваў пажару ў касцёле ў Будславе


12 мая ў Мінску адбылася экстраная нарада, на якой абмяркоўвалася сітуацыя пасля пажару, перадае сайт Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.


Фота: catholic.by

У нарадзе ўзялі ўдзел Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, дапаможныя біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, а таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і запрошаныя святары. Удзельнікі абмеркавалі актуальную сітуацыю ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пасля пажару.

Па выніках нарады пры Курыі Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі была створана спецыяльная камісія па ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі і аднаўлення Нацыянальнага санктуарыя Маці Божай Будслаўскай.

У склад камісіі ўвайшлі восем асоб, старшынёй быў абраны біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB.

Камісія неадкладна прыступіла да працы па вырашэнні пастаўленых актуальных задач.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».