Вы тут

Sex-балясы. Не трэба саромецца?!


Ці глядзелі вы амерыканскую камедыю «Прыгажуня на ўсю галаву»? Калі не, то вось кароткі пераказ сюжэта. Пухленькая і нерашучая Рэнэ (на здымку) заўсёды марыла быць такой жа прыгожай, як яе зграбныя калегі па кампаніі элітнай касметыкі. Ды... («Мацюкацца нядобра... Але называць рэчы сваімі імёнамі неабходна».) Жыццё галоўнай гераіні — бодзіпазітыўнай, як сказалі б цяпер, — складаецца з бясконцых дыет і заняткаў фітнесам. «Спроба залічана» — падумаў аднойчы Сусвет і скінуў небараку з велатрэнажора. Стукнуўшыся галавой, дзяўчына атрымлівае анамальную ўпэўненасць, што цяпер яна сапраўдная фотамадэль — з люстэрка на яе глядзіць прыгажуня. («Адзінае, чаго нам не хапае для нармальнага жыцця — дык гэта самаўпэўненасці, як у Бузавай».) Але насамрэч знешнасць Рэнэ ніколькі не змянілася і цела засталося ранейшым. Такім чынам гераіня і становіцца «прыгажуняй на ўсю галаву». Забыўшы ранейшыя комплексы, дзяўчына выпраўляецца штурмаваць вяршыні, якія дагэтуль былі для яе недасягальныя. І дамагаецца неверагодных вынікаў. («— Хаечка, і як тваё першае спатканне? — Хадзілі ў музей... — А што з інтымам? — Вой, Софа! Увесь інтым быў, што яго паліто павісела зверху майго ў гардэробе».)


Дык вось, у свеце з'явіўся новы трэнд — малюсенькае бікіні на поўных жанчынах. («— Зрабіце твар прасцейшым», — папрасіла пластычнага хірурга доктар філасофскіх навук, якая стамілася ад адзіноты».) Амерыканская спявачка Мяліса Віва Джэферсан, вядомая як Lіzzo, у чарговы раз абурыла сацсеткі серыяй фатаграфій у ім. Такім эфектным спосабам галоўны адэпт бодзіпазітыву ў свеце музыкі прыцягвае ўвагу да свайго новага праекта Amazon Studіo. Lіzzo запрашае ўладальніц пышных формаў узяць удзел у кастынгу шоу для «вялікіх дзяўчынак». («Прыводзяць у шаленства людзі, якія чапаюць маё пуза. Ідзіце і нажырайце сваё, гультаі».)

33-гадовая рэп-выканаўца ганарыцца сваёй фігурай і ўжо шмат гадоў прасоўвае ідэю самадастатковасці. Гэта і пацвярджаюць «гарачыя» фатаграфіі «зоркі», якімі яна актыўна дзеліцца з фанатамі. Раней спявачка ў іранічнай форме адказала на абразы каментатараў у сацсетках з нагоды яе «атлусцення». «Я прачынаюся на сваім тлустым ложку. Яго памер можа быць толькі кінг-сайз, бо ў мяне атлусценне. Затым апранаю мае тлустыя хатнія тэпцікі Louіs Vuіtton, устаю перад сваім тлустым люстэркам і мажуся дарагім тлустым крэмам, — напісала яна. — Пасля гэтага іду на сваю раскошную кухню, а па дарозе зарабляю яшчэ адзін тлусты мільён долараў». У апісанні да публікацыі Lіzzo таксама адзначыла, што ёй не дапамагае ні адна дыета. («— Каб пахудзець, паважаная, колькасць прыёмаў ежы павінна адпавядаць колькасці сексу... — І што мне, доктар, цяпер увогуле нічога не есці?».)

Але стрыптыз бывае не толькі фізічны. Малады чалавек сышоў ад дачкі брытанскіх мільянераў з-за занадта дарагіх падарункаў, якія было прынята дарыць адзін аднаму на святы ў яе сям'і. Тут ці то хлопцу паспачуваць і парадавацца за дзяўчыну, ці то наадварот... («Часам у маім жыцці бываюць моманты, калі раптам шкадую, што я не мільярдэр».)

21-гадовая Сафрон Друіт-Бэрлоу з'яўляецца дзіцем першай у краіне гей-пары, якой удалося атрымаць афіцыйны статус бацькоў. Вядома, што дзяўчына прызвычаілася да «прыгожага жыцця» і кожныя два тыдні дарыла каханаму новую пару туфляў коштам 600 долараў. («Маша хацела прымусіць свайго хлопца раўнаваць і выпадкова знялася ў фільме «для дарослых».)

Па словах Друіт-Бэрлоу, яе адносіны з хлопцам доўжыліся дзевяць месяцаў, а прычынай іх разрыву стала яе багацце. «Мы пазнаёміліся ў Tіnder, але рассталіся з-за выдаткаў, да якіх прывыкла мая сям'я. Ён заявіў, што не можа дазволіць сабе купляць нам дарагія падарункі на Каляды», — падзялілася яна. («— Пераспім? — Ты мяне не пераспіш. Я чэмпіён па сне».) Дзяўчына адзначыла, што падарыла на свята аднаму са сваіх бацькоў новыя чамаданы люксавага брэнда Louіs Vuіtton, якія каштавалі шэсць тысяч долараў. Да прэзента яна дадала сумку за тры тысячы долараў, а таксама кашміравую коўдру за дзве тысячы долараў. «На калядныя падарункі я звычайна выдаткоўваю каля 90 тысяч долараў, бо ў мяне ёсць чатыры браты, сястра і стрыечныя браты. Апошнія атрымліваюць нешта невялікае, накшталт бранзалета Tіffany або сумкі Louіs Vuіtton», — распавяла дзяўчына. («Добрая зарплата — гэта калі ўжо атрымаў новую, а ў цябе яшчэ засталася старая».)

Друіт-Бэрлоу падкрэсліла, што ніколі не чакала ад свайго «простага» былога хлопца настолькі дарагіх падарункаў. Нягледзячы на гэта, на яе думку, ён прыняў рашэнне развітацца з ёю з-за няўпэўненасці ў сабе. («Пачым гэтыя рамонкі? — Па 5. — А гэтыя? — Па 30. — А чаму такая розніца? — Гэтыя — «кахае».) Раней Сафрон Друіт-Бэрлоу раскрыла суму выдаткаў на сваю прыгажосць. Яна распавяла, што раз на месяц можа выдаткаваць 10 тысяч долараў на тое, каб касметолаг з Вялікабрытаніі прыляцела прыватным рэйсам у яе раскошны асабняк у Фларыдзе. («Жыць трэба так, каб дэпрэсія была ў іншых».)

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.