Вы тут

Дзіцячыя дэпазіты ў Беларусбанку сталі больш выгаднымі


З другога каляндарнага тыдня мая найбуйнейшы банк краіны павысіў працэнтныя стаўкі па зноў адкрытых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах у замежнай валюце кірункам «Дзіцячы».


Цяпер гэты дэпазіт у доларах на 3 гады прадугледжвае фіксаваную стаўку ў 2,3 % гадавых, на 4 гады — 2,4 % гадавых, а на 5 гадоў — 2,5 % гадавых. Таксама з 7 мая павысіліся стаўкі на «дзіцячыя» ўклады з валютай у еўра. Праўда, стаўка ў дадзенай валюце вызначаецца на 1 % ніжэй.

За дэпазіт у еўра на 3 гады кліент атрымае 1,3 % гадавых, на 4 гады — 1,4 % гадавых, а на 5 гадоў — 1,5 % гадавых (фіксаваная працэнтная стаўка).

У Беларусбанку адзначылі, што самыя працяглыя дэпазіты адкрываюцца ў рамках комплекснага прадукту «Дзіцячы» непасрэдна ва ўстанове банка. Уклад прымаецца на імя непаўналетняга ва ўзросце да 16 гадоў ад асоб незалежна ад роднасных адносін або ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках ад самога непаўналетняга. Дэпазіт прадугледжвае магчымасць унясення дадатковых узносаў, штомесячную капіталізацыю працэнтаў і адкрыццё ўкладу на імя іншай асобы.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Вялікі тэрмін — павышаныя працэнты

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.