Вы тут

На аўкцыён выставяць першыя ў 2021 г. ізаляваныя памяшканні з ўласнасці Мінска


Таргі пачнуцца 1 чэрвеня, паведамляе «Мінск-Навіны» са спасылкай на Мінгарвыканкам.


Фота: pixabay.com

На аўкцыёне можна будзе набыць тры ізаляваных памяшкання. На гэты год яны былі ўключаны ў каляндарны графік па ўключэнню ў гаспадарчы абарот аб’ектаў нерухомай маёмасці, якая знаходзіцца ва ўласнасці Мінска.

— Прадаўцом маёмасці і арганізатарам таргоў выступае Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці. На аўкцыён у першы дзень лета будуць выстаўлены памяшкання на вул. М. Багдановіча, 78-15Н (агульная плошча — 100,5 кв. м), вул. Даўгабродскай, 6 / 1-1Н (80,8 кв. м) і 6 / 1-2Н (133,1 кв. м). Пачатковы кошт гэтых аб’ектаў вагаецца ад  4,5 тыс. да 19,3 тыс. рублёў, — адзначыла намеснік старшыні камітэта «Мінскгармаёмасць» Святлана Нагорнава.

Заявы на ўдзел у таргах прымаюць да 27 мая ўключна па рабочых днях па адрасе: вул. К. Маркса, 39, каб. 6. Падрабязную інфармацыю аб таргах можна атрымаць па тэлефонах: 360-42-22, 365-48-36, альбо на сайтах www.minsk.gov.by і au.nca.by.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?