Вы тут

Новыя будаўнічыя нормы для гідратэхнічных збудаванняў прыняты ў Беларусі


Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва ад 16 лістапада 2020 года № 89, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Зацверджаны будаўнічыя нормы «Гідратэхнічных збудаванняў агульнага прызначэння». Яны распрацаваны РУП «Будтэхнорм» і ўнесены галоўным кіраваннем горадабудаўніцтва, праектнай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай палітыкі Мінбудархітэктуры. Нормы будуць уведзены ў дзеянне праз 60 каляндарных дзён пасля іх афіцыйнага апублікавання.

Гэтыя нормы ўстанаўліваюць патрабаванні да праектавання гідратэхнічных збудаванняў агульнага прызначэння. У дакуменце гаворыцца, што пры праектаванні такіх збудаванняў варта забяспечваць і прадугледжваць іх надзейнасць на ўсіх стадыях будаўніцтва і эксплуатацыі, максімальную эканамічную эфектыўнасць будаўніцтва, пастаянны інструментальны і візуальны кантроль за станам самога будынка і грунту ў падставе, а таксама прыроднымі і тэхнагеннымі ўздзеяннямі на іх, абарону радовішчаў карысных выкапняў, неабходныя ўмовы суднаходства, захаванасць жывёльнага і расліннага свету, мінімальна неабходны выдатак вады і інш.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.