Вы тут

ХАМАС выпусціў па Ізраілю больш за 1,5 тысячы ракет за тры дні


За апошнія тры дні баевікі Хамаса выпусцілі па тэрыторыі Ізраіля больш за 1500 ракет. Пра гэта паведамляе Армія абароны Ізраіля ў сваім Twitter.


«За апошнія тры дні баевікі руху ХАМАС выпусцілі больш за 1,5 тысячы ракет з сектара Газа па Ізраілю, тэрарызуючы мірных жыхароў на адлегласці 140 км», — паведамілі ваенныя.

Ракетныя ўдары паміж Ізраілем і сектарам Газа працягваюцца з 10 мая. Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў, што палестынскія групоўкі ХАМАС і «Ісламскі джыхад» заплацяць высокую цану за дзеянні супраць Ізраіля. Кіраўнік палітбюро ХАМАС Ісмаіл Ханія ўсклаў усю адказнасць за тое, што адбываецца ў рэгіёне, на Ізраіль. Таксама ў ізраільскіх гарадах Лодзе і Ерусаліме назіраюцца масавыя беспарадкі. У Лодзе ўвялі надзвычайнае становішча.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.