Колькасць насельніцтва кантынентальнай часткі Кітая дасягнула 1 мільярда 411,78 мільёна чалавек. Аб гэтым паведамілі ў Дзяржаўным статыстычным упраўленні (ДСУ) КНР са спасылкай на дадзеныя сёмага агульнанацыянальнага перапісу насельніцтва, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Прыведзеныя лічбы на 5,38 працэнта больш, чым у 2010-м. Такім чынам, апошняе дзесяцігоддзе насельніцтва Кітая павялічваецца ў сярэднім больш чым на 0,53 працэнта штогод. Агльная лічба не ўключае жыхароў Сянгана, Аамэня і Тайваня, а таксама замежнікаў, якія пражываюць у 31 правінцыях, аўтаномных раёнах і гарадах цэнтральнага падпарадкавання кантынентальнай часткі краіны.
Паводле інфармацыі ДСУ, тэмпы прыросту апынуліся трохі ніжэйшымі, чым аналагічны паказчык у 0,57 працэнта, які быў зафіксаваны з 2000 па 2010 гады. «Дадзеныя сведчаць, што апошняе дзесяцігоддзе насельніцтва Кітая працягвала павольна расці», — заявіў кіраўнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення Нін Цзічжэ.
Пачынаючы з 1990-х агульнанацыянальны перапіс насельніцтва ў Кітаі праводзіцца кожныя 10 гадоў. Паводле апошніх дадзеных, колькасць насельніцтва кантынентальнай часткі Кітая дасягнула 1,41178 млрд, што на 5,38 проц. больш, чым у 2010 годзе.
Пасля значнага вясновага «хапуна», на майскія святы рынак злёгку астыў.
Псіхіка пажылых людзей часцей за ўсё не здольная да «апгрэйду».