Вы тут

Арына Сабаленка завяршыла выступленне на турніры ў Рыме


Тэнісістка не змагла прабіцца ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у Рыме, паведамляе карэспандэнт БелТА.


Фота: pixabay.com

Сёння ў 1/8 фіналу чацвёртая ракетка планеты прайграла ў двух сэтах амерыканскай тэнісістцы Коры Гауфф, якая займае 35-е месца ў сусветным рэйтынгу — 5: 7, 3: 6. Першую партыю Арына Сабаленка пачала не вельмі ўпэўнена, прайграўшы суперніцы сваю падачу. Затым абедзве тэнісісткі бралі балы на сваіх падачах, і толькі ў восьмым гейме беларусцы ўдалося зрабіць зваротны брэйк і зраўняць лік — 4: 4. Але затым гульня ў беларускі зноў разладзілася і яна прайграла першы сэт 5: 7. У другой партыі доўгі час ішла роўная барацьба, але ўсё ж у выніку больш паспяхова выступіла амерыканка.

Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 29 хвілін. У барацьбе за выхад у паўфінал Кора Гауфф сустрэнецца з пераможцай сённяшняй сустрэчы паміж першай ракеткай планеты аўстралійкай Эшлі Барці і расійскай тэнісісткай Веранікай Кудэрметавай (28-ы нумар рэйтынгу WTA). Учора ў сваім першым паядынку лепшая беларуская тэнісістка перайграла іспанку Сару Саррыбес Торма (51) — 7: 5, 6: 1.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.