Вы тут

У Беларусі з пачатку года патанулі 56 чалавек


У Беларусі з пачатку года патанулі 56 чалавек, паведаміў у час круглага стала ў прэс-цэнтры БелТА начальнік аддзела рэспубліканскай вадалазна-выратавальнай службы РДГА «Таварыства ратавання на водах» Дзмітрый Бараноўскі.


«У 2021 годзе патанулі 56 чалавек, з іх 8 непаўналетніх. У 2020-м патануў 71 чалавек, гібель непаўналетніх не дапушчаная», — сказаў Дзмітрый Бараноўскі.

Паводле яго слоў, асноўнай прычынай гібелі людзей на вадзе з’яўляецца парушэнне правілаў асабістай бяспекі і пакіданне дзяцей без нагляду. «За пяць месяцаў работнікі Таварыства ратавання на водах вынеслі папярэджанне больш чым 8,5 тыс. грамадзян. У 2020 годзе было ў два разы менш. Гэта значыць праца вядзецца. Ніхто не стаіць у баку. Выратаваны 66 чалавек, з іх 5 непаўналетніх, у 2020 годзе — 31 чалавек і 4 непаўналетніх, — адзначыў начальнік аддзела. — Наладжана цеснае ўзаемадзеянне МНС і МУС у плане рэйдавай работы ў месцах адпачынку грамадзян у вады. Рэйдавая праца ў 2020 годзе зарэкамендавала сябе са станоўчага боку».

Дзмітрый Бараноўскі дадаў: працягваецца падрыхтоўка пляжаў да купальнага сезона. У Беларусі, паводле яго слоў, на 13 мая гатовыя 350 пляжаў. «Ахоўваць спакой будуць 466 матросаў-ратавальнікаў», — канстатаваў ён.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.