Вы тут

18 мая 75-ы год нараджэння адзначыць заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Ігар Воўчак


У аўторак, 18 мая, 75-ы год нараджэння адзначыць заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, рэжысёр, мультыплікатар, кампазітар гульнявых і мультыплікацыйных фільмаў Ігар Воўчак. У гэты дзень у эфіры «Беларусь 3» выйдзе чарговы выпуск праграмы «Кадры жыцця», які будзе прысвечаны майстру.


Калі звярнуцца да біяграфіі Ігара Віктаравіча, то стане зразумела, што ў кінамастацтва ён трапіў не адразу, бо спачатку была вучоба ў кансерваторыі. Неяк у працэсе работы над музыкай для фільма «Хлопчык і птушка» яго вельмі ўразіла мультыплікацыя, і да будучага рэжысёра прыйшло разуменне, што менавіта там ён хоча рэалізоўвацца, ствараць. Ігар Воўчак вырашае атрымаць дадатковую адукацыю, і з 1979 да 1981 год вучыцца на Вышэйшых рэжысёрскіх курсах пры «Дзяржкіно», а пасля пачынае працаваць рэжысёрам-мультыплікатарам на «Беларусьфільме». Цяпер на творчым рахунку майстра тры дзясяткі мультфільмаў, сярод якіх «Як ліса ваўка судзіла», «Скерца», цыкл «Несцерка» ў некалькіх частках, «Цуды на дзень нараджэння», «Ваўчышка» і многія іншыя. Акрамя гэтага, Ігар Воўчак напісаў музыку больш чым да 40 фільмаў (гульнявыя, дакументальныя, мультыплікацыйныя). Як падзяліўся рэжысёр, яго заўсёды перш за ўсё цікавіў чалавек, што і знайшло адлюстраванне ў яго работах. А падчас прагляду праграмы «Кадры жыцця» гледачы змогуць больш даведацца пра асобу самога творцы.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Мультыплікатар у кадры

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».