Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


«Мы падзяляем ваш смутак...»

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава ад імя Савета Рэспублікі выказала спачуванні Старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціне Мацвіенцы ў сувязі з трагедыяй, якая адбылася ў адной са школ Казані.

«Мы падзяляем смутак родных і блізкіх загінулых і жадаем ім мужнасці і стойкасці ў гэтую цяжкую гадзіну, а таксама перадаём пажаданні хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым», — гаворыцца ў пасланні.

У спачуванні выказана ўпэўненасць у тым, што тыя, хто здзейсніў гэтае бязлітаснае і жахлівае злачынства, панясуць заслужанае пакаранне.


Дзеля пашырэння дыялогу

Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава павіншавала Кахабера Кучаву з абраннем старшынёй парламента Грузіі.

«Спадзяюся, што ваша плённая дзейнасць на гэтай пасадзе будзе спрыяць пашырэнню дыялогу заканадаўчых органаў нашых краін, а таксама развіццю канструктыўнага супрацоўніцтва і рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у інтарэсах двух народаў», — гаворыцца ў віншаванні.


Эфектыўнае ўзаемадзеянне

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяна Рунец прыняла ўдзел у пасяджэнні адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска.

Былі падведзены вынікі дзейнасці ў асенне-зімовы перыяд 2020/2021 года, пастаўленыя задачы па падрыхтоўцы раёна да будучага ацяпляльнага перыяду, разгледжаны і зацверджаны дэталёвы план адпаведных арганізацыйна-тэхнічных мерапрыемстваў.

На пасяджэнні дадаткова абмеркаваны шырокі спектр актуальных для Маскоўскага раёна пытанняў, якія датычацца сацыяльнай, будаўнічай і жыллёва-камунальнай сфер.


Тэхналогіі выбарчага працэсу і маніторынгу выбараў

Тэматычная навукова-практычная канферэнцыя адбылася ў Санкт-Пецярбургу. Удзел у ёй прыняў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.

Навукова-практычную канферэнцыю «Тэхналогіі выбарчага працэсу і маніторынгу выбараў» прымеркавалі да 15-годдзя стварэння Міжнароднага інстытута маніторынгу развіцця дэмакратыі, парламентарызму і выканання выбарчых правоў грамадзян дзяржаў — удзельніц МПА СНД.

У рамках мерапрыемстваў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі беларускі парламентарый выступіў на нарадзе «Інстытут міжнароднага назірання за выбарамі. Супрацьдзеянне замежнаму ўмяшанню ў выбарчыя працэсы» на тэму «Методыкі дзейнасці місій МПА СНД і БДІПЧ АБСЕ: параўнальны аналіз».

На канферэнцыі акцэнт быў зроблены на пытаннях выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у выбарчым працэсе і разглядзе новых электаральных працэдур. Абмяркоўвалася таксама метадалогія выбарчага працэсу, прынцыпы і стандарты міжнароднага назірання за выбарамі ў сучасных умовах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».