Вы тут

У Віцебску правядуць фестываль творчасці «У адзінстве пакаленняў — сіла краіны»


Культурная акцыя пройдзе ў Віцебскім абласным палацы дзяцей і моладзі 15 мая.


Фестываль — ініцыятыва згаданай вышэй установы дадатковай адукацыі, галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Віцебскай абласной арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя». Пра гэта паведамілі «Звяздзе» у арганізацыйным камітэце. 

Ён прысвечаны 76-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і Году народнага адзінства ў Рэспубліцы Беларусь.

Гэта адкрытая пляцоўка для культурнага абмену. Фестываль накіраваны на фарміраванне патрыятызму, умацаванне сувязяў паміж пакаленнямі, агульначалавечых каштоўнасцяў, нацыянальнай самасвядомасці. Адна з мэтаў — аб'яднаць маладое пакаленне і дарослых з дапамогай разнастайных відаў мастацкай творчасці.

У рамках праекта будзе арганізавана праца: тэматычных пляцовак піянерыі «Мы — будучыня Беларусі» і БРСМ — «Беларусь — крыніца натхнення», выстава народнай творчасці «Беларуская скарбніца», інтэрактыўная пляцоўка «Мая гістарычная спадчына» і гэтак далей.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?