Вы тут

Вядзенне Іnstagram і стварэнне нацыянальнай сацыяльнай сеткі абмяркоўваліся ў Гомелі


З актыўнай і ініцыятыўнай моладдзю вобласці сустрэліся старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч і намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Прывалаў.


— У нашым рэгіёне прымаецца шэраг мер па выяўленні і падтрымцы таленавітых дзяцей і моладзі. Гэта штогадовае прэміраванне аблвыканкамам 50 адораных навучэнцаў, таленавітых маладых педагогаў, студэнтаў. Прэміі ўручаюцца і навучэнцам дзіцячых школ мастацтваў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, маладым артыстам і навукоўцам. Акрамя таго, штогод выплачваюцца імянныя стыпендыі больш чым сотні перспектыўных спартсменаў, — пра дынамічнае развіццё маладзёжнай палітыкі на Гомельшчыне расказаў намеснік старшыні аблвыканкама Уладзімір Прывалаў. — У выніку рэалізацыі цэлага комплексу мер узровень замацавання маладых спецыялістаў у Гомельскай вобласці стабільна павышаецца. За апошнія пяць гадоў ён вырас амаль на 7,5 працэнта, што не можа не радаваць, бо ўсе мы разумеем: будучыня за маладым, таленавітым і думаючым пакаленнем.

Старшыня профільнай камісіі Віктар Лісковіч падкрэсліў, што сёння сацыяльныя сеткі — гэта магутная пляцоўка па аб'яднанні людзей, а супрацоўнікі сацыяльнай сферы, дзяржслужбаў павінны весці асабістыя старонкі і заяўляць пра сваё стаўленне да той палітыкі, якая праводзіцца ў краіне.

— Вы павінны мець сваю пазіцыю, даваць хуткую і праўдзівую інфармацыю праз розныя сродкі — журналістыку, моладзь, простых людзей, але важна казаць праўду, умець параўнаць тое, што было раней, і тое, чаго мы дасягнулі цяпер, магчыма, ствараць сваю кааліцыю аднадумцаў, каб у любы момант вы маглі згуртавацца і абараніць сваю краіну, — звярнуўся да моладзі Гомельшчыны сенатар.

Сваімі ўражаннямі наконт сустрэчы падзяліўся старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, спорце і турызме Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Уладзіслаў Волчак.

— Шэраг ініцыятыў, якія былі прапанаваны намі на мясцовым і рэспубліканскім узроўнях, ужо рэалізаваны. Сярод іх — грамадскія прыёмныя, калі маладыя парламентарыі прысутнічаюць на прыёме грамадзян сенатарамі, мясцовымі органамі ўлады. Гэта і ініцыятывы моладзі па барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй — запіс прома-ролікаў, стварэнне валанцёрскіх штабоў, — адзначыў Уладзіслаў Волчак. — Мы ўдзячныя за тое, што ўсе нашы ідэі рэалізоўваюцца ў самыя кароткія тэрміны. У цяперашні час мы валодаем усімі рэсурсамі, неабходнымі для таго, каб выйсці на органы як заканадаўчай, так і выканаўчай улады. Было б жаданне.

Між тым, адно з ключавых пытанняў, якое было абмеркавана на сустрэчы, — павышэнне актыўнасці маладых парламентарыяў у сацыяльных сетках і выкарыстанне інтэрнэт-прасторы для фарміравання каманды аднадумцаў у маладзёжным асяроддзі. Віктар Лісковіч падзяліўся асабістым вопытам вядзення Іnstagram-акаўнта, рэагавання на выпады ў каментарыях і актыўную зваротную сувязь пасля сустрэч з калектывамі, з моладдзю ў рэгіёнах.

Падчас сустрэчы з сенатарам была закранута і тэма магчымай распрацоўкі ў краіне новай сацыяльнай сеткі. Гэта таксама адна з маладзёжных ініцыятыў.

— Вельмі прыемныя ўражанні ад дыялогу з Віктарам Андрэевічам. Разумееш, што органы ўлады сапраўды чуюць нас, маладых, і сапраўды гатовыя ўзаемадзейнічаць з намі. У якасці прыкладу гатовы прывесці нашу ініцыятыву, — распавёў студэнт Гомельскага філіяла Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО» Данііл Іжыцкі. — Гэта сацыяльная сетка, якая будзе аб'ядноўваць усю моладзь краіны, у якой будуць праводзіцца анонсы ўсіх мерапрыемстваў у кожным рэгіёне, у кожнай вобласці. Адпаведна, моладзь, якая будзе браць удзел у мерапрыемствах, — праходзіць так званы рэйтынг, створаны ў гэтым дадатку. І, адпаведна, дадзеная праграма будзе выступаць як кадравы рэзерв.

Пасля сустрэчы старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Віктар Лісковіч разам з маладзёжным актывам наведаў шэраг знакавых аб'ектаў горада — Гомельскую цэнтральную гарадскую паліклініку (адкрыта летась з удзелам Прэзідэнта), ААТ «Спартак», Тэлерадыёкампанію «Гомель», Гомельскі палацава-паркавы ансамбль.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

Загаловак у газеце: На сучаснай хвалі

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.