Вы тут

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве ў Мінску шматфункцыянальнага комплексу «Паўночны Бераг»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 мая падпісаў указ № 186 «Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта ў г. Мінску», паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.


Дакументам устаноўлены ўмовы будаўніцтва ў паўночнай частцы горада на тэрыторыі ў межах МКАД — пр. Пераможцаў — вул. Арлоўскай — Цнянскага вадасховішча прыватнай кампаніяй «Рывэрсайд Дэвелапмент Холдзінгз Лімітэд» (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты) эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Паўночны Бераг».

Па ўказе ў складзе комплексу будуць пабудаваны жылыя дамы з усёй неабходнай інжынернай і транспартнай інфраструктурай, сацыяльныя аб’екты і аб’екты грамадскага прызначэння агульнай плошчай больш за 6 млн кв.м.

У першую чаргу плануецца ўзвесці будынкі Міжнароднага выставачнага цэнтра, Інстытута штучнага інтэлекту, Мінскага цэнтра міжнароднага гандлю.

Інвестыцыйны праект будзе рэалізаваны ў 2021-2040 гадах. Інвестар накіруе на гэтыя мэты сродкі ў суме больш як Br10 млрд.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Ігар Петрышэка: «ЦТ — спаборніцтва, і перамога ў ім павінна быць чэснай!»

Сацыяльнае дыстанцыраванне і напаўняльнасць да 50 чалавек — такія патрабаванні да аўдыторый ЦТ.

Культура

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

22 чэрвеня 1941 года раздзяліла жыццё беларусаў на «да» і «пасля»

Яны яшчэ не ведалі, што наперадзе — доўгія тры гады жыцця пад акупацыяй. 

Грамадства

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Ва ўсім вінаваты... заяц. Як не падхапіць інфекцыю на прыродзе і падчас сельгасработ

Выпадак захворвання тулярэміяй зарэгістраваны ў чэрвені.