Вы тут

Жыхарка сталіцы ашукала знаёмых на $750 тысяч


Прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ў сваім Telegram-канале ўчора расказала пра тое, што праваахоўнікі спынілі злачынную дзейнасць адной занадта прадпрымальнай мінчанкі, якой за чатыры гады ўдалося выманіць у даверлівых знаёмых не менш за 750 тысяч долараў.


Афёру даўгавых абавязацельстваў раскрылі аператыўнікі мінскага абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК. У міліцыю звярнулася 35-гадовая мінчанка. Яна заявіла, што адна з жыхарак сталіцы не вяртае ёй 40 тысяч долараў, якія пазычыла быццам бы для развіцця бізнесу.

Высветлілася, што даўжніца выдумала гісторыю пра развіццё бізнесу па продажы дарагіх футраў, а патраціла пазычаныя грошы на ўласныя патрэбы (хадзіла па рэстаранах, купляла дарагое адзенне і ўпрыгожванні, актыўна ездзіла ў экзатычныя туры).

Яшчэ чатыры чалавекі паверылі ў гісторыю аб набыцці зямельнага ўчастка і пазбавіліся $ 20 тысяч. Таксама жанчыне ўдалося тройчы прадаць канфіскаваны за сістэматычную нявыплату лізінгавых плацяжоў Mercedes-Benz S-класа. А самым буйным стаў падман 30-гадовага мінчаніна, які прадаў атрыманы ў спадчыну будаўнічы бізнес і ўсе грошы пазычыў знаёмай. Больш за тое, імкнучыся дапамагчы ёй, мужчына сам браў пазыку. Усяго ён перадаў «прадпрымальніцы» каля 500 тысяч долараў.

Пакуль устаноўлена дзесяць пацярпелых, ад якіх жанчына атрымала каля $ 750 тысяч. Супрацьпраўную дзейнасць яна ажыццяўляла з 2017 года, у тым ліку з выкарыстаннем сваякоў і знаёмых, якія выконвалі ролю «службовых» асоб розных арганізацый і ўстаноў.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням затрыманай і завялі крымінальныя справы па фактах махлярства, здзейсненага ў буйным і асабліва буйным памерах.

Зараз устанаўліваюцца іншыя эпізоды супрацьпраўнай дзейнасці падазраванай і іншыя пацярпелыя, а таксама праводзяцца мерапрыемствы па выяўленні датычнасці фігуранткі да легалізацыі сродкаў, здабытых злачынным шляхам.

Канстанцін ЛЮТКЕВІЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Каб фінансы працавалі. У што лепш укласці беларускія рублі

Адукаваныя людзі загадзя плануюць свой паток фінансаў, размяркоўваючы іх па перспектыўных напрамках, тым самым забяспечваючы сабе нябеднае жыццё. 

Грамадства

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Унук штурмана звяна бамбардзіроўшчыкаў Дзмітрый Кузьмін: Дзякуй дзеду за ўсё!

Аляксандр Кузьмін быў штурманам звяна бамбардзіроўшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны..

Грамадства

Каб усе світанні былі мірныя

Каб усе світанні былі мірныя

Памятныя мерапрыемствы ў Брэсце ўчора праходзiлi, сапраўды, ад свiтання да змяркання.