Вы тут

Адпраўка прызыўнікоў на тэрміновую ваенную службу пачалася ў Беларусі


Пачалася адпраўка прызваных на тэрміновую ваенную службу, паведамілі ў Міністэрстве абароны.


«У сувязі з санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкай урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку адпраўкі новага папаўнення ў войскі, у сталіцы і ва ўсіх абласных цэнтрах не праводзіліся. На абласных i Мiнскiм гарадскiм зборных пунктах сумесна з органамі аховы здароўя праводзяцца дадатковыя мерапрыемствы, накіраваныя на прадухіленне распаўсюджвання віруснай інфекцыі сярод навабранцаў», — адзначылі ў ведамстве.

У першы дзень адпраўкі ў войскі накіравана амаль 1 тыс. прызыўнікоў, якія папоўняць шэрагі сіл спецыяльных аперацый, 72 АВЦ і Мінскай ваеннай камендатуры. Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў Беларусі плануецца накіраваць каля 10 тыс. чалавек. Для службы ў рэзерве ў гэты ж перыяд — каля 200 чалавек.

Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў лютым-маі бягучага года ажыццяўляецца ў адпаведнасці з указам Прэзідэнта ад 18 лютага 2021 года нумар 55. Згодна з яго палажэннямі, студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю па iх жаданні могуць быць прызваны на службу ў рэзерве, праходжанне якой плануецца ў перыяд іх канікулаў.

У адпаведнасці з заканадаўствам вызаву на прызыўныя камісіі вясной бягучага года падлягаюць каля 42 тыс. маладых людзей.

Цяпер праводзіцца медыцынскі агляд прызыўнікоў. Раённымі (гарадскімі) прызыўнымі камісіямі ў адносінах да грамадзян ужо прынята больш за 26 тыс. рашэнняў. Прадастаўлена больш за 16 тыс. адтэрміновак, большую частку з якіх — звыш 86 працэнтаў — складаюць адтэрміноўкі для прадаўжэння адукацыі.

Адпраўка новага папаўнення ў войскі прадоўжыцца па 31 мая. Прыбыўшы да месца службы, усё новае папаўненне пройдзе двухтыднёвую ізаляцыю. Прысягу прызыўнікі прымуць у злучэннях і воінскіх часцях Узброеных Сіл 12 чэрвеня.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?