Вы тут

Карціну Пікаса прадалі на аўкцыёне за $103,4 млн


Карціна Пабла Пікаса «Жанчына, якая сядзіць каля акна» («Мары-Тэрэз») была прададзеная на аўкцыёне ў Нью-Ёрку за $ 103,4 млн, паведамляецца ў Twitter аўкцыённага дома Christie's. Таргі працягваліся больш за 19 хвілін. Гэта самы дарагі лот, які пайшоў з малатка 14 мая, піша kommersant.ru​.


На карціне намаляваная Марыя-Тэрэза Вальтэр, каханая Пабла Пікаса і адна з самых вядомых муз ў гісторыі сучаснага мастацтва. Партрэт выкананы на палатне алеем, яго памер складае 146х114 см, год стварэння працы — 1932-гі. Карціна — адна з серыі партрэтаў Мары-Тэрэзы. Яны традыцыйна сыходзяць з аўкцыёнаў сярод лідараў у цане. У прыватнасці, іншы партрэт музы Пікаса стаў самай дарагой карцінай свету на момант аўкцыёну 11 гадоў таму.

Акрамя гэтага на Christie's у пятніцу былі прададзеныя карціны Ван Гога, Піта Мандрыяна, Марка Роткі, Эндзі Уорхала, Марка Шагала і іншых. Карціна Марка Роткі «Без назвы» 1970 года сышла за $ 38,1 млн. Праца Вінцэнта Ван Гога «Трынкветайльскі мост» — за $ 37,4 млн, праца Піта Мандрыяна «Кампазіцыя II з жоўтым, чырвоным і сінім» — за $ 26,1 млн .

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?