Вы тут

Віцебская даследчыца якасці абутку стала дыпламанткай міжнароднага конкурсу маладых вучоных


Таццяна Сталярова, аспірантка кафедры «Экалогія і хімічныя тэхналогіі» Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта ўзнагароджана дыпломам першай ступені праекта «Лепшы малады вучоны — 2021», арганізаванага Міжнароднай асацыяцыяй маладых навукоўцаў (штаб-кватэра ў Казахстане, г. Нур-Султан). Пра гэта паведамляецца на сайце ВНУ, у якой вучыцца пераможца.


Тэма працы віцяблянкі: «Аптымальныя параметры фарміравання шматслойнага трыкатажнага матэрыялу для верху спартыўнага абутку». Ёй былі праведзены даследаванні па вызначэнні трываласці сувязі паміж пластамі (паралон, мембрана, трыкатажнае палатно з тэрмаклеявым пакрыццём). У выніку працы вызначаны аптымальныя параметры фарміравання шматслойнага матэрыялу з пералічаных слаёў.

Безумоўна, гэта дазволіць і павысіць якасць беларускай абутковай прадукцыі, якая штогод усе больш папулярная не толькі на айчынным рынку, але і  за мяжой.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».