Вы тут

У Канстытуцыі замацуюць забарону на сумяшчэнне пасад дэпутата і члена ўрада


У Канстытуцыі прапануецца замацаваць забарону на сумяшчэнне пасад дэпутата парламента і члена ўрада, заявіў сёння ў час пасяджэння Канстытуцыйнай камісіі старшыня КС Пётр Міклашэвіч, перадае БелТА.


«Грунтуючыся на канстытуцыйным прынцыпе падзелу ўлад, неабходна выключыць з ч.3 ст.92 Канстытуцыі другi сказ, яки прадугледжвае, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў можа быць адначасова членам урада, замацаваўшы ў Канстытуцыі норму аб забароне на сумяшчэнне пасад дэпутата Палаты прадстаўнікоў і члена ўрада», — сказаў Пётр Міклашэвіч.

Сёння праходзіць чацвёртае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі. Разглядаюцца прапановы па змене канстытуцыйных палажэнняў аб функцыях і паўнамоцтвах парламента — Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Першае пасяджэнне Канстытуцыйнай камісіі адбылося 31 сакавіка. Тады быў зацверджаны графік пасяджэнняў — яны будуць праходзіць двойчы на ​​месяц.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.