Вы тут

Беларусы, якія жывуць у краінах ЕАЭС і Малдове, змогуць атрымліваць пенсіі ў мясцовай валюце


Беларусы, якія жывуць у дзяржавах ЕАЭС і Малдове, змогуць атрымліваць пенсіі ў валюце краіны пражывання, паведамілі на сайце ААТ «ААБ Беларусбанк».


Гэта стала магчыма дзякуючы адкрыццю «Беларусбанкам» мультывалютных рахункаў у Міждзяржаўным банку (Масква, Расія) для абслугоўвання пагаднення аб пенсійным забеспячэнні працоўных дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і дагавора паміж Беларуссю і Малдовай аб сацыяльным забеспячэнні.

У банку растлумачылі: такім чынам будзе рэалізавана магчымасць пералічваць грошы для выплаты беларускіх пенсій тым, хто жыве ў краінах ЕАЭС (Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расія) і Малдове, у нацыянальнай валюце краіны пражывання атрымальніка, а таксама ажыццяўляць міжнародныя плацяжы кліентаў банка ў валютах краін ЕАЭС і малдаўскіх леях.

Міждзяржаўны банк заснаваны ў 1993 годзе 10 дзяржавамі СНД і з’яўляецца міжнародным банкаўскім разліковым і крэдытным інстытутам, мэта якога — садзейнічанне эканамічнай інтэграцыі і развіццю нацыянальных эканомік краін СНД. Цяпер краінамі — удзельніцамі банка з’яўляюцца Расія, Беларусь, Казахстан, Малдова, Арменія, Таджыкістан, Туркменістан і Кыргызстан.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.