Вы тут

Грэцыя адкрывае межы для вакцынаваных «Спадарожнікам V» турыстаў


З 8 мая ўжо зарабілі рэстараны, бары і кафэ, адкрыліся пляжы. З 14 мая — музеі. Археалагічныя помнікі даступныя для наведвання ўжо некалькі тыдняў, перадае БелТА.


Фота: pixabay.com

— Мяркуючы па наяўных у нашым распараджэнні дадзеным, мы лічым, што расійская вакцына бяспечная і эфектыўная, я не бачу ніякіх праблем у тым, каб вітаць у Грэцыі турыстаў, якія былі вакцынаваны прэпаратам «Спадарожнік V», — сказаў прэм’ер-міністр Кіріакас Міцатакіс.

Для прылёту ў краіну турысты абавязаны мець з сабой: электронны сертыфікат на англійскай мове аб прышчэпцы, адмоўны ПЛР-тэст, зроблены за 72 гадзіны да вылету, або пасведчанне аб выздараўленні.

Замежныя грамадзяне больш не будуць змяшчацца на двухтыднёвы карантын і ім будзе дазволена перасоўвацца ўнутры краіны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?