Вы тут

Фестываль нацыянальных культур Multi-Culti пройдзе ў Мінску 15 мая


Фестываль нацыянальных культур Multi-Culti адбудзецца 15 мая ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі пры садзейнічанні Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур, паведамілі БЕЛТА арганізатары.


«У часы, калі магчымасці падарожжаў абмежаваныя, а цяга да даследавання свету непераадольная, на дапамогу прыходзіць наш фестываль. Multi-Culti — гэта свята музыкі і танца, дзе можна не толькі атрымаць асалоду ад канцэртнай праграмы, але і паўдзельнічаць у серыі майстар-класаў па тэхніцы выканання бытавых танцаў і ігры на музычных інструментах», — распавялі ў палацы дзяцей і моладзі.

Удзельнікамі фестывалю, якія прадставяць на ім сваю культуру, стануць дарослыя і дзіцячыя калектывы з Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Карэі, Індыі, Іспаніі, Малдовы, Украіны, прадстаўнікі яўрэйскай і раманскай культур і многія іншыя.

Святочны канцэрт пачнецца ў 11:00, а з 12:30 запланаваны майстар-класы.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».