Вы тут

З пачатку года зафіксавана 120 выпадкаў інтэрнэт-вымагальніцтва


Большасць злачынцаў шантажуе ахвяр распаўсюджваннем інтым-фота, перадае тэлеграм-канал Вольгі Чэмаданавай.


Фота: pixabay.com

За апошнія тры гады ў Беларусі павялічылася колькасць інтэрнэт-вымагальніцтваў. Калі ў 2018 годзе зафіксавана 109 выпадкаў, то ў гэтым годзе ў міліцыю звярнуліся ўжо больш за 120 чалавек, якія пацярпелі ад незаконных патрабаванняў.

Як правіла, зламыснікі вымагаюць у сваіх ахвяр грошы ўзамен на таямніцу інтымных фотаздымкаў, якія тыя самі высылаюць у перапісцы або захоўваюць у сацсетках.

Між тым, штодня ў міліцыю звяртаюцца дзесяткі пацярпелых ад дзеянняў ашуканцаў у інтэрнэце. Людзей падманваюць «банкаўскія работнікі», «праваахоўнікі», «прадаўцы і пакупнікі» на анлайн-барахолках. Фішынг і вишинг не проста навамодныя тэрміны — яны сталі сталымі спадарожнікамі лічбавага стагоддзя. Каб не трапіць на аферыстаў мы павінны павышаць сваю інфармацыйную пісьменнасць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».