Вы тут

Чатыры студэнцкія інтэрнаты пабудуюць у Мінску да 2023


Пра гэта сёння сказаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, перадае БелТА.


— Праблема жылля для студэнтаў актуальная заўсёды. Раней для вырашэння гэтага пытання па даручэнні кіраўніка дзяржавы была пабудавана студэнцкая вёска, якая часова палепшыла сітуацыю. Зараз бачым, што вучняў у горадзе становіцца з кожным годам усё больш, таму для забеспячэння іх жыллём праектуюцца чатыры студэнцкіх інтэрната, — сказаў Уладзімір Кухараў.

Адзін з аб’ектаў у бліжэйшы час пачнуць будаваць каля БНТУ. Да канца года таксама пачнуць будаўніцтва яшчэ двух інтэрнатаў, адзін аб’ект пачнуць узводзіць у пачатку 2022 года. Увод у эксплуатацыю трох інтэрнатаў плануецца ў 2022 годзе, аднаго — у 2023 годзе.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.