Вы тут

«Ластаўкі» паміж Мінскам і Масквой загружаныя на 100%


Новыя хуткасныя цягнікі «Ластаўка» напрамку Масква–Мінск перавезлі больш за 22 тыс. пасажыраў з моманту запуску 30 красавіка, паведамляе «Мінск-Навіны» са спасылкай на РЖД.


Фота: «Мінск-Навіны»

Электрацягнікі карыстаюцца вялікім попытам: па дадзеных РЖД, іх запаўняльнасць складае 100%. Пасажыры аформілі ўжо звыш 34,5 тыс. праязных дакументаў на ўсю глыбіню продажу.

Сёння «Ластаўкі» — самы танны варыянт паездкі паміж двума сталіцамі, кошт квітка крыху больш за 50 беларускіх рублёў. Яны курсіруюць двойчы ў дзень па люстраным раскладзе. Ранішнія рэйсы адпраўляюцца з Масквы і Мінска ў 06:20 і прыбываюць на станцыю прызначэння ў 13:10. Вячэрняя пара цягнікоў адпраўляецца ў 16:00 і прыбывае а 22:55.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.