Вы тут

На стадыёне «Дынама» ў Мінску неўзабаве з’явіцца магчымасць падняцца на паветраным шары


На Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» рыхтуюць новую паслугу: уздым уверх на паветраным шары, паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» дырэктар спартаб’екта Аляксандр Бут-Гусаім.


Фота: Мінск-Навіны, Павел Русак.

— Амаль ўладжаныя ўсе фармальнасці, — заяўляе дырэктар «Дынама». — У нас ёсць дазвол аб ўздыме на вышыню да 100 м. Для арыентыру: нашы асвятляльныя мачты дасягаюць вышыні 70 м. Думаем, што час паветраплавання абмяжуем 10 хвілінамі. Калі атрымаецца, то паспрабуем ужо ў маі гэтага года.

У жніўні таксама чакаецца шмат актыўнасці. У тым ліку прыгодніцкі забег «Лабірынт». Але больш цяпер ідзе прапрацоўка начнога забегу са стартам у 00:00. Для ўдзельнікаў пакінуць толькі аварыйнае святло.

Акрамя таго, у гэтым годзе на стадыёне «Дынама» плануецца адкрыццё ціра і скаладрома (18 м у вышыню). Будаўнічыя працы ўжо завяршаюцца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.