Вы тут

Медык назвала сімптомы інтэрнэт-залежнасці дзяцей


Сіндром чырвоных вачэй і немагчымасць засяродзіцца на статычных прадметах могуць быць сімптомамі інтэрнэт-залежнасці ў дзяцей, паведаміла загадчыца лабараторыі праблем здароўя дзяцей і падлеткаў РНПЦ «Маці і дзіця», доктар медыцынскіх навук Маргарыта Дзевялтоўская, перадае БелТА.


Фота: pixabay.com

— Ёсць асноўныя дыягнастычныя крытэры таго, што дзіця ў небяспецы. У першую чаргу гэта выразная залежнасць настрою ад знаходжання ў інтэрнэце. Калі падлетку трэба расстацца з кампутарам ці гаджэтам, гэта тут жа выклікае ў яго незадаволенасць. Ад яго складана забраць кампутар, тэлефон і абмежаваць час знаходжання ў сеткі, — сказала Маргарыта Дзевялтоўская.

У выніку, па яе словах, дзіці мала спяць, з’яўляюцца праблемы з вучобай, настаўнікі пачынаюць скардзіцца, што школьнік не можа сканцэнтравацца, зніжаецца яго паспяховасць.

Знешнімі праявамі інтэрнэт-залежнасці, акрамя сіндрому чырвоных вачэй, могуць быць болі ў правай руцэ, калі падлетак менавіта гэтай рукой увесь час бярэ мышку. Магчымыя скаргі на тое, што баляць вочы. Калі дзіця жыве ў інтэрнэце, дзе ўсе вобразы рухаюцца, яго вочы пад гэта падладжваюцца. І калі на ўроку, напрыклад, яму трэба засяродзіцца на статычным вобразе, вачам цяжка, паколькі мышцы прывыклі працаваць па-іншаму, адзначыла Маргарыта Дзевялтоўская. «Адсюль у такіх дзяцей маторная няёмкасць: для іх можа быць праблемай кінуць мяч у цэль», — дадала яна.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

БЛІЗНЯТЫ. Гэты тыдзень вельмі ўдалы ў плане кар'еры і любові. Могуць паступіць прыемныя дзелавыя прапановы. Калі вы сканцэнтраваныя і ўважлівыя, то забяспечаны поспех, прычым такі, на які нават не разлічвалі. Цяпер час выканання жадання, вырашэння праблемы, якая хвалюе даўно. Да канца тыдня прыйдзе адчуванне радасці, спакою і гармоніі.

Грамадства

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Як нармалізаваць артэрыяльны ціск?

Сёння ў кожнага пятага дарослага чалавека ў свеце дыягнастуецца павышаны крывяны ціск.